Афіцыйны сайт
4 кастрычніка 2019

Міс Лідчыны 2019

 

12 кастрычніка 2019 года ў 17.00 уПалацы культуры горада Ліды (вул. Янкі Купалы, 1), адбудзецца папярэдні кастынг на ўдзел у раённай конкурснай шоу-праграме «Міс Лідчыны 2019».

Запрашаюцца дзяўчаты з добрымі знешнімі дадзенымі, якія адказваюць наступным патрабаванням: якія маюць грамадзянства Рэспублікі Беларусь і пастаянна пражываюць на яе тэрыторыі (незалежна ад месца вучобы, працы); ва ўзросце ад 18 да 24 гадоў уключна на дату правядзення фіналу; якія маюць рост не ніжэй 174 см; якія не маюць на целе татуіровак і пірсінгу; ніколі не былі ў шлюбе; якія не маюць дзяцей. Канкурсанткі павінны прыйсці ў адпаведнай кастынгу форме і мець пры сабе пашпарт.

Фіналісткі конкурснай шоу-праграмы «Міс Лідчыны 2019» прадставяць Ліду на абласным этапе Нацыянальнага конкурсу прыгажосці «Міс Беларусь».

Дадатковая інфармацыя па тэлефонах: 54-36-68, 54-37-00, 54-86-91.