Афіцыйны сайт
1 лістапада 2019

Канцэртная праграма «Беражыце мужчын», прысвечаная Сусветнаму дню мужчын, пройдзе ў аграгарадку Тарнова Лідскага раёна

Дата:03.11.2019 года

Пачатак:16:00

 

         А вы ведаеце, што ў першую суботу лістапада адзначаецца Сусветны дзень мужчын? Да прыгожага мужнага свята 2-га лістапада далучыцца ТарноўскіДом культуры і будзе віншаваць прадстаўнікоў моцнага полу з гэтай падзеяй.

         Насычаная праграма не дазволіць ні на секунду засумаваць гасцям. У фае Дома культуры будуць размешчаны актыўныя зоны – спартыўны інвентар, галаваломкі, гульні, дзе госці мерапрыемства змогуць прадэманстраваць сваю кемлівасць, сілу і спрыт.

         На сцэне гледачоў канцэртнай праграмы парадуюць музычнымі нумарамі творчыя калектывы і выканаўцы Тарноўскага Дома культуры, будзе арганізавана забаўляльная праграма з конкурсамі і віктарынамі, дзе мужчыны праявяць сваю сілу, моц, жалезную мужчынскую волю.     Жанчыны, у сваю чаргу, аддзячыць мужчын за іх падтрымку і моцнае плячо песнямі, танцамі, вершамі і абавязкова ўспомняць пра «путь к сердцу через желудок» і папесцяць віноўнікаў урачыстасці любімымі стравамі.

 

Нумар тэлефона: 80154 (646340),  rmct_lida@mail.ru