Афіцыйны сайт
20 мая 2020

Абласны адкрыты джазава-эстрадны фестываль-конкурс «ПТИЦА»

  (Гродзенская вобласць, г. Ліда)

у 2020 годзе праводзіцца дыстанцыйна

 адбудзецца з 2 па 15 чэрвеня

Фестываль-конкурс «ПТИЦА» праводзіцца  ў горадзе Ліда з 2013 года і не мае аналагаў на тэрыторыі Гродзенскай вобласці.

Галоўнай мэтай фестывалю з'яўляецца раскрыццё творчага патэнцыялу дзяцей і моладзі, папулярызацыя джазавага і эстраднага мастацтва, захаванне і развіццё выканальніцкіх традыцый у гэтых напрамках.

У фестывалі-конкурсе могуць прымаць удзел удзельнікі старэйшыя за 20 гадоў у дзвюх намінацыях «Эстраднае і джазавае выканальніцтва».

Штогод у фестывалі прымаюць удзел навучэнцы дзіцячых музычных школ мастацтваў, дзіцячых школ мастацтваў, Дамоў  культуры, музычных студый, а таксама навучэнцы сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў з розных абласцей нашай рэспублікі.

 Абласны адкрыты джазава-эстрадны фестываль-конкурс «ПТИЦА - 2020» чакае заяўкі і відэазапісы выступленняў канкурсантаў да 01 чэрвеня 2020 года.

Інфармацыя размешчана на сайце школы:

https://muzlida.wixsite.com/dmshlida/dzhaz-festival-ptica