Афіцыйны сайт
21 жніўня 2019

Пра змены ў працы прыгарадных маршрутаў Ліда-Дакудава і Ліда-Крывічы

 

З 24.08.2019 уносяцца частковыя змены ў схему руху прыгараднага маршруту Ліда-Крывічы. Аўтобус будзе ісці ад прыпыначнага пункта "Паварот Едкі" па аўтадарозе М-11 у бок кальцавой развязкі на аўтадарозе М-6, далей у напрамку прыпыначнага пункта "Філонаўцы" і далей па сваім маршруце.

Заезд на прыпыначныя пункты "Едкі», «Навіцкія» і «Кенці» выключаны ў сувязі з адсутнасцю магчымасці ажыццяўляць паварот налева на аўтадарогу М-6. Пасля заезду на прыпыначны пункт «Кенці» пры руху ад аўтавакзала «Ліда» ў напрамку прыпыначнага пункта "Крывічы".

Таксама з 24.08.2019 уносяцца частковыя змены ў схему руху прыгараднага маршруту Ліда-Дакудава. Пасля ўладкавання бетонных агародж на аўтадарозе М-6 павялічыўся кіламетраж ад прыпыначнага пункта «Ельня» да прыпыначнага пункта «Біскупцы». У сувязі з гэтым па чацвяргах пасля заезду на прыпыначны пункт "Анацкі" аўтобус не будзе заязджаць на прыпыначны пункт "Біскупцы", а наўпрост будзе ісці ў напрамку прыпыначнага пункта "Ельня" і далей па сваім маршруце.