Афіцыйны сайт
28 чэрвеня 2019

Пра змены ў працы грамадскага транспарту ў сувязі з рэканструкцыяй цепласеткі па вул. Савецкая

 Паважаныя пасажыры!

У сувязі з правядзеннем работ па аб'екце «Рэканструкцыя цепласеткі ў межах ТК-0107,ТК-0112,ТК-0116» па вул. Савецкай і вул. Міцкевіча з 04.07.2019 г. змяняюцца маршруты руху наступных гарадскіх аўтобусаў:

Маршрут № 2: аўтобусы будуць ісці з вул. Савецкай на вул Ленінскую на праспект Перамогі на вул. 8-га Сакавіка і далей па маршруце ў прамым і зваротным напрамках.

Маршрут № 3: аўтобусы будуць ісці з вул. Ленінскай на праспект Перамогі на вул. 8-га Сакавіка на вул. Савецкую і далей па маршруце ў прамым і зваротным напрамках.

Маршруты № 4, № 4А, № 12 будуць з вул. Міцкевіча на вул. Фрунзе на вул. 8-га Сакавіка і далей па маршруце ў прамым і зваротным напрамках.

Маршрут № 5 будзе ісці з вул. Савецкай на вул. Ленінскую без заезду на праспект Перамогі і вул. 8-га Сакавіка, як у прамым, так і ў зваротным напрамках.

Маршрут № 6 будзе з вул.8-га Сакавіка на праспект Перамогі на вул. Ленінскую і далей па маршруце ў прамым і зваротным напрамках.

Экспрэсны маршрут № 10Т будзе з вул. Ленінскай на праспект Перамогі, на вул. 8-га Сакавіка, на вул. Савецкую і далей па маршруце ў прамым і зваротным напрамках.

Аўтобусы гарадскіх маршрутаў № 1, № 7, № 7А, № 8, № 9, № 10, № 11, № 11А, № 15Т і гарадскія экспрэсныя маршруты № 9Т, № 6Т, № 1Т будуць ісці без зменаў.

Аўтобусы прыгараднага маршруту Ліда-Вялікае Сяло будуць ісці з аўтавакзала "Ліда" па вул. Ленінскай, праспекце Перамогі з прыпыначнымі пунктамі для пасадкі пасажыраў «Кніжны свет», для высадкі «Райпаліклініка».