Афіцыйны сайт
4 мая 2019

Пра перакрыццё вул. Ленінская на час правядзення святочных мерапрыемстваў прысвечаных святу Перамогі

 

Паважаныя жыхары горада Ліда і Лідскага раёна!

 

Даводзім да Вашай звесткі, што на час правядзення святочных мерапрыемстваў прысвечаных святу Перамогі 9 Мая 2019 г. будзе перакрыта вул. Ленінская ад перасячэння з вул. Савецкая да перасячэння з вул. Качана. У сувязі з гэтым уносяцца змены ў маршруты руху прыгарадных аўтобусаў: Ліда-Першамайск, Ліда-Іўе, Ліда-Леваши і Ліда-Геранёны. Аўтобусы будуць рухацца ў аб'езд па вуліцы Калініна.