Афіцыйны сайт
28 чэрвеня 2019

Аб рабоце грамадскага транспарту 03 ліпеня 2019 года

 Паважаныя пасажыры!

У сувязі з правядзеннем урачыстых мерапрыемстваў, прысвечаных «Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь» і перакрыццем для руху аўтамабільнага транспарту ўчастка вуліцы Савецкай ад вул. Кірава да вул. Ленінскай, участка вуліцы Таўлая ад вул. набярэжнай да вул. Савецкай і ўчастка вуліцы Ленінскай ад вул. Савецкай да вул. Качана, з 21:00 гадзін 02 ліпеня 2019 г. уносяцца змены ў маршруты руху асобных гарадскіх аўтобусаў:

Маршрут № 2 «Лакафарба – вул. Крупскай» будзе ісці з вул. Савецкай на вул. Ленінскай, на праспект Перамогі, на вуліцы 8-га Сакавіка і далей па маршруце ў прамым і зваротным напрамках.

Маршрут № 3 «Аўтавакзал-Індустрыяльны» будзе ісці з вул. Ленінскай на праспект Перамогі, на вул. 8-га Сакавіка, на вул. Савецкую і далей па маршруце ў прамым і зваротным напрамках.

Маршрут №5 «Паўднёвы гарадок – Завод «Оптык» будзе ісці з вул. Савецкай на вул. Ленінскай (без заезду на праспект Перамогі і вул. 8-га Сакавіка) у прамым і зваротным напрамках.

Экспрэсны маршрут №10Т будзе ісці з вул. Ленінскай на праспект Перамогі, на вул. 8-га Сакавіка, на вул. Савецкую і далей па маршруце ў прамым і зваротным напрамках.

Аўтобусы гарадскіх маршрутаў № 1, № 7, № 7А, № 8, № 9, № 10, № 11, № 11А, № 15Т і гарадскія экспрэсныя маршруты № 9Т, № 6Т, № 1Т будуць ісці без зменаў.

Дадаткова з 09:00 да 13:00 гадзін 03 ліпеня 2019 г. зачыняецца для руху транспарту ўчастак вуліцы Савецкая ад вул. Ленінскай да вул. Калініна і ўносяцца наступныя змены ў маршруты руху гарадскіх аўтобусаў:

 Маршрут № 2 «Лакафарба – вул. Крупскай» будзе ісці з вул. Калініна налева на вул. Грунвальдская, па пр-ту перамогі на вул. 8-га Сакавіка і далей па маршруце ў прамым і зваротным напрамках.

Маршрут № 5 «Паўднёвы гарадок - Завод «Оптык» будзе ісці з вул. Калініна налева на вул. Грунвальдская, па пр-ту перамогі на вул. Ленінская (без заезду на праспект Перамогі і вул.8-га Сакавіка) і далей па маршруце ў прамым і зваротным напрамках.

З 13:00 гадзін 03.07.2019 г. вуліца Савецкая будзе адкрыта для руху транспарту і аўтобусы ўсіх гарадскіх маршрутаў будуць ісці без зменаў.

Аўтобусы прыгарадных маршрутаў Ліда-Першамайскі, Ліда-Дворышча, Ліда-Іўе на час правядзення святочных мерапрыемстваў будуць рухацца па вул. Калініна.