Афіцыйны сайт
17 сакавіка 2020

Аб арганізацыі маршруту№ 17Т і дадатковых рэйсаў па маршруце№ 11

 

Паважаныя пасажыры!

Даводзім да вашага ведама, што з 23 сакавіка 2020 года тэрмінам на 1 месяц у якасці эксперыменту па маршруце № 11 "Аўтавакзал-вул. Хасанаўская" ў ранішнія гадзіны будуць выконвацца два дадатковых рэйса адпраўленнем у 08:35 ад прыпыначнага пункта "Шаўчэнка" і ў 09:02 ад прыпыначнага пункта "Хасанаўская".

Акрамя таго, з 21 сакавіка 2020 года ў парадку эксперыменту тэрмінам на 3 месяцы па выхадных днях ўводзяцца дзесяць рэйсаў у гарадскім экспрэсным паведамленні па новым маршруце № 17Т "вул. Хасанаўская-Школа № 17".

Адпраўленне ад прыпыначнага пункта "вул. Хасанаўская" ў 09:15, 10:25, 11:35, 13:20, 14:30. Адпраўленне ад прыпыначнага пункта "Школа № 17" у 09:45, 10:55, 12:05, 13:50, 15:00.

Прыпыначныя пункты на маршруце ў прамым напрамку: вул. Хасаноўская, Белтэкс Оптык, вул. Машэрава, Крама №17, вул. Ленінская, Кніжны свет, ваенкамат, ДАІ, вул. Рыбіноўскага, мікрараён "Чырвонаармейскі", Школа № 17, у зваротным кірунку: Школа № 17, вул. Рыбіноўскага, вул. Куйбышава, раённая паліклініка, Бульвар Гедыміна, рынак Лідскага Райпо, аўтавакзал, Крама «Віталюр», вул. Машэрава, Белтэкс Оптык, вул. Хасаноўская.

Рашэнне аб увядзенні вышэйпералічаных рэйсаў на пастаяннай аснове будзе прынята пры ўмове іх запатрабаванасці.