Афіцыйны сайт

06.07.2020

ІНФАРМАЦЫЯ ПРА НАЯЎНАСЦЬ АРЭНДНЫХ ЖЫЛЫХ ПАМЯШКАННЯЎ ДЗЯРЖАЎНАГА ЖЫЛЛЁВАГА ФОНДУ на 06.07.2020 г.

 

У адпаведнасці з артыкулам 112 Жыллёвага кодэкса Рэспублікі Беларусь Лідскі раённы выканаўчы камітэт здае ў наём грамадзянам арэндныя жылыя памяшканнi дзяржаўнага жыллёвага фонду па наступных адрасах:

1. г. Ліда, вул. Сонечная, д. 3, кв. 3,

двухпакаёвая неўладкаваная кватэра агульнай плошчай 41,5 кв. метра (адсутнічаюць халоднае і гарачае водазабеспячэнне, каналізацыя, маюцца кацёл на цвёрдым паліве, новая газавая пліта),

размешчана на 2 паверсе двухпавярховага шматкватэрнага жылога дома.

2. Лідскі раён, г. Бярозаўка, вул. Дзяржынскага, д. 19, кв. 3,

аднапакаёвая часткова добраўпарадкаваная кватэра агульнай плошчай 59,5      кв. метра (адсутнічаюць гарачае водазабеспячэнне, каналізацыя, маюцца ацяпляльны газавы кацёл, газавая пліта), размешчана на 1 паверсе блакіраванага жылога дома.

 

Названыя жылыя памяшканнi будуць прадастаўляцца грамадзянам у парадку чарговасці, зыходзячы з даты пастаноўкі іх на ўлік для паляпшэння жыллёвых умоў. Пры адсутнасці заяў грамадзян, якія стаяць на ўліку для паляпшэння, арэндныя жылыя памяшканні дзяржаўнага жыллёвага фонду будуць прадастаўляцца грамадзянам, якія не стаяць на ўліку для паляпшэння жыллёвых умоў.

Заявы на прадастаўленне арэндных жылых памяшканняў дзяржаўнага жыллёвага фонду прымаюцца службай «адно акно» Лідскага райвыканкама        з 06.07.2020 г. па 20.07.2020 г. (уключна).

 

Ўсталяваная базавая стаўка платы за карыстанне арэнднымi жылымі памяшканнямі дзяржаўнага жыллёвага фонду ў памеры 0,2 базавай велічыні на 1 кв. метр агульнай плошчы жылога памяшкання ў месяц.

 

Рашэннем Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта ад 16 мая 2014 г. № 245 устаноўлены каэфіцыент, які ўжываецца пры вызначэнні памеру платы за карыстанне арэнднымі жылымі памяшканнямі дзяржаўнага жыллёвага фонду: для г. Ліды - 0,4, для г. Бярозаўкі - 0,2.

 

Усталяваны каэфіцыент, які ўжываецца пры вызначэнні памеру платы за карыстанне арэнднымі жылымі памяшканнямі дзяржаўнага жыллёвага фонду, у якіх адсутнічае гарачае, халоднае водазабеспячэнне, водаадвядзенне (каналізацыя), цэнтральнае ацяпленне, памяншаецца на 10 працэнтаў за кожны адсутны выгляд інжынернай сістэмы.